— Дажджы, якiя прайшлi ва ўсiх рэгiёнах краіны, выклiкалi значнае пераўвiльгатненне глебы,

— адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Навукова‑практычны цэнтр НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве» Іван Калядка. — Гэта несумненна зрабiла негатыўны ўплыў на развiццё раслiн бульбы. З‑за недахопу паветра ў глебе адбываецца ўдушэнне каранёвай сiстэмы раслiн. Па ўсёй рэспублiцы, акрамя таго, адзначана iнтэнсiўнае развiццё фiтафтарозу. Прычым на ўсiх раслiнах бульбы, незалежна ад групы спеласцi i фазы развiцця раслiн.

Прагназуем, што страты ад фiтафтарозу могуць скласцi ад 30 да 100%.

А на асобных участках, дзе не праводзяцца ахоўныя мерапрыемствы, фiтафтора можа цалкам знiшчыць ураджай.

Раiм пры першай магчымасцi правесцi апрацоўку раслiн бульбы кантактна‑сiстэмнымi прэпаратамi (акрабат, метаксiл, метамiл, танас i iнш.). Пры з’яўленнi на лiстах лiчынак каларадскага жука ў рабочую сумесь неабходна дадаць ядахiмiкаты для барацьбы з гэтым шкоднiкам. Пры падсыханнi глебы абавязкова прарыхлiце мiжраддзi, каб забяспечыць доступ паветра да каранёў раслiн i новых клубняў.

Надзея Дрыла, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0