Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.
«У нас рыхтуецца такі рабочы візіт. Гэта будзе размова двух прэзідэнтаў, якую плануецца працягнуць за працоўным абедам», — сказаў ён.
Пяскоў дадаў, што падчас перамоваў не плануюцца выступы або заявы для прэсы.
Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, лідары дзвюх краін абмяркуюць стан беларускай эканомікі, а абмеркаванне магчымай дапамогі з боку Расіі будзе залежаць ад таго, як кіраўнік Беларусі паставіць пытанне.
Лукашэнка падчас выступу ў парламенце таксама сказаў, што асноўныя пытанні будуць тычыцца эканомікі.
0
0
0
0
0
0