Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Федэральнага Офіса па міжнародных справах (МЗС) Швейцарыі П'ер-Алан Эльтшынгер, піша РБК.
«Улады Швейцарыі не ведалі пра пагрозу бомбы на борце рэйса Ryanair з Афін у Вільню. Такім чынам, паведамленняў ад швейцарскіх уладаў уладам Беларусі пра гэта не было», — заявіў ён.
Раней, выступаючы перад членамі парламента і прадстаўнікамі органаў улады, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паведамленне аб мініраванні самалёта авіякампаніі Ryanair паступіла са Швейцарыі.
У панядзелак Дэпартамент авіяцыі распавёў, што ліст пра бомбу прыйшоў «з электроннай пошты protonmail.com». ProtonMail-сэрвіс абароненай электроннай пошты. Серверы і штаб-кватэра кампаніі знаходзяцца ў Швейцарыі.
Dev.by выказаў меркаванне, што швейцарскі «след» у гісторыі з паведамленнем аб мініраванні ўзнік з-за месца «прапіскі» паштовага сэрвісу.