Другая краіна ЕС ухваліла вакцынацыю «Спутнікам»
Улады Славакіі ўхвалілі прымяненне ў краіне расійскай вакцыны супраць каранавіруса «Спутнік V».
Краіна яшчэ ў сакавіку закупіла 200 тыс. доз вакцыны, аднак вакцынацыя не пачыналася, бо «Спутнік V» не быў зарэгістраваны Еўрапейскім рэгулятарам EMA.
Першай краінай у ЕС,што ўхваліла расійскую вакцыну, стала Венгрыя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ