«Верагоднасць таго, што ў бліжэйшыя пяць гадоў па меншай меры адзін год перасягне паказчыкі 2016-га, які лічыцца самым цёплым годам на дадзены момант, складае 90%», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле прагнозаў СМА, сярэдняя тэмпература на паверхні сушы і мора ў кожны з гадоў гэтага пяцігадовага перыяду будзе па меншай меры на адзін градус Цэльсія вышэйшая за тэмпературныя значэнні даіндустрыяльнай эпохі. У самы гарачы год тэмпература з верагоднасцю 40% можа перавысіць даіндустрыяльны ўзровень на 1,5 градуса.

У 2020 годзе сярэдняя тэмпература перавышала базавыя значэнні даіндустрыяльнай эпохі на 1,2 градуса. Мінулы год увайшоў у першую тройку самых цёплых гадоў у гісторыі назіранняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?