Заявіў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка 26 чэрвеня на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савету рэспублікі нацыянальнага сходу.

На вырашэнне менавіта гэтых праблем і будуць, у асноўным, накіраваныя дзеянні ўрада, падкрэсліў ён.

Сямашка паведаміў, што да 20 ліпеня ўрадавая рабочая група павінна распрацаваць план сістэмных мер па знешнегандлёвай збалансаванасці эканомікі. У ім, у прыватнасці, будуць адлюстраваныя новыя падыходы ў грашова‑крэдытнай палітыцы дзяржавы, па абменным курсе беларускага рубля і іншыя.

Асаблівая ўвага, паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера, неабходна надаць дыверсіфікацыі рынкаў збыту.

Пэўныя поспехі ў гэтым кірунку робяцца — у прыватнасці, узрастае колькасць рынкаў збыту ў ЕС, сказаў ён.

«Аднак неабходна паскорыць гэты працэс, — падкрэсліў Сямашка. — Перспектыўныя рынкі збыту ёсць. Напрыклад, у 2007 годзе наш экспарт у Венесуэлу ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся ў сем разоў, у 2008 — у чатыры разы, за чатыры месяцы гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам — яшчэ ў два разы».

У якасці перспектыўных рынкаў Сямашка назваў Казахстан, Украіну, краіны Паўночнай Афрыкі і Персідскага заліву.

Закранаючы пытанне тэхпераўзбраення, першы віцэ‑прэм’ер зазначыў, што пакуль прамысловасць «у асноўным працуе на савецкіх вытворчых фондах».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0