У нашых суседзяў зафіксаваны першы выпадак захворвання на грып A(H1N1), ці як яго яшчэ называюць, свіны грып.

Паводле папярэдніх звестак, грып A(H1N1) быў выяўлены ў жыхара Таураге. Паводле дактароў, мужчына хварэе на лёгкую форму грыпу A(H1N1).

Некалькі дзён таму выпадак захворвання на свіны грып быў выяўлены ў Латвіі. У Польшчы зафіксавана 13 выпадкаў, у Эстоніі – 5. Літва стала апошняй краінай ЕС, дзе захварэлі на свіны грып. Усяго свіны грып выяўлены ў 75 краінах.

Усяго ў свеце на грып А (H1N1) захварэлі больш за 55 тыс. чалавек, смерць забрала жыцці 231 чалавека. У Мексіцы ад яго памерлі 113 чалавек, у ЗША - 87.

Спецыялісты кажуць, што ў паўночных краінах хвароба пераносіцца лягчэй, чым у паўднёвых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?