Ён стаў другім беларускім палітыкам пасля лідэра Руху «За Свабоду», які падтрымаў Ігара Коктыша, што ад 25 чэрвеня 2007 году ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА.

25 чэрвеня ў інфармацыйным агенцтве УНІАН (Кіеў) прайшла прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел жонка Ігара Коктыша Ірына Цюцюннік, кіраўнік Жытомірскага абласнога аддзялення Міжнароднага таварыства правоў чалавека Віктар Бондар, прадстаўнік Ігара Коктыша ў Еўрапейскім судзе ад Харкаўскай праваабарончай групы Айгуль Муканова, прэзідэнт Інстытута дзяржаўнасці і дэмакратыі Іван Лазавы, а таксама старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Такім чынам, ён другім з беларускіх палітыкаў салідарызаваўся з Ігарам Коктышам. У снежні 2008 году да рэгіянальнага прадстаўніка Ўпраўлення Вярхоўнага Камісара ААН звярнуўся Аляксандр Мілінкевіч.

***

Ігар Коктыш — беларускі каталіцкі актывіст і музыка, які ад 25 чэрвеня 2007 году ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА. Ён чакае экстрадыцыі ў Беларусь, дзе мае адбыцца суд за наўмыснае забойства. У лістападзе 2008 году Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігіяў адмовіў нашаму земляку ў атрыманні палітычнага прытулку. У падтрымку Ігара рэгулярна ладзяцца акцыі падтрымкі, дзейнічае адмысловы сайт.

 Адна з акцый падтрымкі ў Жытоміры (Украіна).

Адна з акцый падтрымкі ў Жытоміры (Украіна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?