Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сузаснавальнік Tut.by Кірыл Валошын.

Раней стала вядома, што Юліі Чарняўскай, удаве Юрыя Зісера, выстаўлена абвінавачанне. Пра гэта напісала ў Facebook яе дачка Яўгенія.

Інфармацыі аб статусе астатніх супрацоўнікаў Tut.by пакуль няма, бо адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Калі па заканчэнні 10 сутак з моманту затрымання яны не выйдуць на волю, гэта будзе азначаць, што ім таксама выставілі абвінавачанні і абралі меру стрымання тэрмінам на два месяцы, зазначае Tut.by.

Дакладнай інфармацыі аб тым, якія менавіта абвінавачанні выстаўленыя супрацоўнікам кампаніі, няма: адвакаты не могуць выдаваць гэтыя звесткі.

18 мая КДК заяўляў, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да службовых асоб «Тут бай медыя» па авртыкуле ч. 2 арт. 243 КК Беларусі (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Гэты артыкул аднесены да катэгорыі цяжкіх злачынстваў, максімальны тэрмін утрымання пад вартай да суда можа складаць паўтара года.

Варта адзначыць, што сярод затрыманых ёсць шараговыя супрацоўнікі, у прыватнасці журналісты, якія не маюць дачынення да фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0