«Наша Ніва» ідэнтыфікавала некалькіх затрыманых. Людзі з абсалютна розных гарадоў і рэгіёнаў, рознага ўзросту і прафесій. Выглядае, што па ўсіх прыйшлі раніцай 27 мая.

А.В. з Баранавіч (сваякі папрасілі не называць імя мужчыны) быў затрыманы на працы.

Яго жонка адмовілася ад каментароў. Вядома толькі, што мужчыну забіралі ў кайданках.

Дзмітрыю Зотаву з Жодзіна каля 30 гадоў, працуе у будаўнічай кампаніі, займаецца праектаваннем. Не рабочы, мае добрую пасаду.

«Ён жыве адзін. І раптам учора не выйшаў на працу, — кажа родная сястра хлопца. — Пасля мне пазванілі. Міліцыя ці СК званілі, я не ведаю — была ў шоку. Сказалі, што яго затрымалі. За што, не сказалі. Здаецца, што за непадпарадкаванне, штосьці такое. 

Дзе ён цяпер, я не ведаю. У чым канкрэтна абвінавачваецца — таксама.

Мама набірала на той нумар, з якога нам сказалі пра затрыманне брата. Там ёй адказалі: званіце ў СІЗА. Я так разумею, у Мінск?»

Генадзь Казакевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў, паведаміў у сюжэце БТ: заведзеная крымінальная справа па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыць, што каментатараў вінавацяць у распальванні варожасці. Пакаранне ад штрафу або арышту да 5 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0