Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

1 галоўка цыбулі

300 г курынага філе

½ шклянкі рысу

3 курыныя яйкі

6 сталовых лыжак соевага соусу

2 сталовыя лыжкі цукру

20 г зялёнай цыбулі

  1. Рэпчатую цыбулю нарэзаць колцамі. Разагрэць патэльню і ўліць у яе соевы соус.
  2. Як соус пачне кіпець, пакласці на патэльню цыбулю і пасыпаць цукрам. Перыядычна памешваць на працягу дзвюх-трох хвілін.
  3. Парэзаць курынае філе на невялікія кавалкі.
  4. Дадаць курыцу да цыбулі і перамяшаць з соусам. Каля мяса пабялее з аднаго боку, перавярнуць кавалкі і тушыць яшчэ пару хвілін.
  5. У асобнай місцы ўзбіць яйкі і выліць яечную сумесь на патэльню.
  6. Накрыць патэльню вечкам і гатаваць амлет тры-чатыры хвіліны.
  7. Адварыць рыс, пакласці ў талерку, а зверху пакрыць амлетам. Пасыпаць пакрышанай зялёнай цыбуляй.

Смачна есці!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?