Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Ім забаронена паведамляць, па якім артыкуле падабаронным выстаўленыя абвінавачанні і на які тэрмін абраная такая мера стрымання. Аднак, зыходзячы з практыкі, можна выказаць здагадку, што на два месяцы.

Раней Камітэт дзяржкантролю заяўляў, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да службовых асоб «ТУТ БАЙ медыя» па артыкуле ч. 2 арт. 243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў), якая адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Максімальны тэрмін утрымання абвінавачаных пад вартай да суда па гэтым артыкуле можа складаць паўтара года.

Нагадаем, трое фігурантаў справы знаходзяцца дома, у дачыненні да іх абраная мера стрымання ў выглядзе абмежавання правоў або хатняга арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0