Наталля была асуджаная на 8 месяцаў калоніі за тое, што пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Тады свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.
Сёння Наталля выйшла на волю.