У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня ў Мінску будзе абмежаваны і закрыты рух транспарту на шэрагу вуліц.

Паводле звестак упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, з 5.00 да 7.00 будзе абмежаваны рух па вуліцах Заснавальнікаў, Старынаўскай, Сурганава, Багдановіча, праспектах Незалежнасці і Машэрава.

З 6.30 да 7.30 рух будзе абмежаваны па праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў і Ціміразева.

Закрываецца рух транспарту з 5.30 і да завяршэння мерапрыемстваў (прыкладна да 4.00 4 ліпеня) — па праспекце Машэрава ад вуліцы Ціміразева да праспекта Незалежнасці, а таксама па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да праспекта Незалежнасці.

З 10.20 да 11.00 рух транспарту будзе забаронены па праспекце Пераможцаў (ад вуліцы Леніна да вуліцы Казлова), вуліцах Кісялёва (ад вуліцы Чырвонай да праспекта Незалежнасці) і Захарава (ад вуліцы Першамайскай да праспекта Незалежнасці).

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям выключыць са свайго маршруту названыя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі.

Аб’езд закрытых участкаў — па вуліцах Ціміразева, Арлоўскай, Чарвякова, Харужай, Куйбышава, Купалы, Багдановіча, Няміга, Цэткін, Раманаўская Слабада і Кальварыйская.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0