Цяпер няма неабходнасці вакцынацыі хатніх гадаванцаў, распавёў РБК дырэктар Федэральнага даследчага цэнтра вірусалогіі і мікрабіялогіі Дзяніс Каўбасаў. Паводле яго слоў, вакцынацыя жывёл пачата толькі ў Расіі, і міжнародных рэкамендацый па яе правядзенні няма.

«Пасля сітуацыі з норкамі ў Еўропе была прааналізаваная рызыка заражэння людзей, і было высветлена, што на дадзеным этапе вакцынацыя немэтазгодная», — сказаў Каўбасаў. Ён дадаў, што ўлады павінны рэгламентаваць умовы прымянення вакцыны, аднак пакуль адпаведных дакументаў у Расіі няма.

На думку ветэрынарнага доктара вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Міхаіла Шалякова, вакцынацыя жывёл — гэта «досыць марнае мерапрыемства», бо дакладных даных аб перадачы віруса ад жывёл да чалавека няма.

«Аб каранавірусных інфекцыях у жывёл мы ведаем даўно, і ніколі яны да групы небяспечных не адносіліся. Паводле розных звестак, ад 80 да 100% катоў з'яўляюцца носьбітамі каранавіруса, і гэта не прыводзіць да вымірання віду, і часцей за ўсё праходзіць бессімптомна», — заявіў ён у размове з РБК.

Шалякоў адзначыў, што жывёла можа перанесці вірус у літаральным сэнсе на сабе, не быўшы пры гэтым інфікаванай. «Уявім такую сытуацыю, што хворы чалавек плюнуў, <…> сабака наступіў у сліну, у біялагічную вадкасць, потым пачухаўся, а вы яго пагладзілі — вось, калі ласка, вы заразіліся ад жывёлы, але проста таму, што на ёй, як на электрычцы, вірус пераехаў», — прывёў ён прыклад.

Вакцынацыя хатніх гадаванцаў ад COVID-19 у першую чаргу мае на мэце засцерагчы чалавека і перапыніць ланцужок цыркуляцыі віруса, распавёў РБК доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт РАН Аляксей Забярэжны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?