9-класнікі здаюць тры іспыты: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную працу па матэматыцы.
11-класнікі будуць пісаць пераказ па беларускай або рускай мове (у залежнасці ад свайго выбару), кантрольную па матэматыцы, а таксама вусныя іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове.
Для навучэнцаў 11-х класаў тэксты для правядзення іспытаў будуць абвяшчацца па ТБ 1, 3 і 7 чэрвеня, для 9-класнікаў — 2, 4 і 8 чэрвеня.