«Ідуць следчыя дзеянні, мы чакаем іх завяршэння і фармулявання абвінавачвання па выніках следчых дзеянняў, — сказаў пасол журналістам у аўторак. — На дзеянні ўладаў Беларусі ў гэтым кантэксце мы ніякага ціску не аказваем, мы выконваем нашы паўнамоцтвы ў рамках консульскай канвенцыі і будзем працягваць гэта рабіць».

Дыпламат адзначыў, што, наколькі вядома з кантактаў расійскіх консулаў і паводле інфармацыі адвакатаў Сапегі, яна «адчувае сябе добра, умовы яе ўтрымання адэкватныя, хоць зразумела, што знаходжанне ў следчым ізалятары вялікай радасці нікому не дастаўляе».

«Як будуць развівацца падзеі далей, думаю, мы даведаемся найбліжэйшым часам», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0