Ён расказаў, што пытанне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, затрыманых у выніку пасадкі самалёта Ryanair, абмяркоўвалася з Уладзімірам Пуціным у Сочы толькі крыху.

«Следства па абодвух персонах будзе праходзіць у Беларусі. Гэта непахісна. Пра гэта я сказаў прэзідэнту Расіі [Сапега — грамадзянка Расіі]. Я запэўніў, што ніякіх не будзе пытанняў з доступам консулаў. Па-мойму, яны не крыўдзяцца, мы не толькі даём інфармацыю, хочаце сустракацца — сустракайцеся. Гэта міжнародная практыка», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0