Фота МНС

Фота МНС

Адзін з супрацоўнікаў кажа, што ўсё здарылася вельмі хутка:

«За 15 хвілін разгарэлася. Унутры спякотна, сена накладзена — дастаткова іскры, каб палыхнула. Мы пабачылі дым і пабеглі хутчэй туды».

Спачатку загарэлася адна стайня, пасля агонь перакінуўся на суседнюю. Коней — іх там было 40-50 — вывелі: выпускалі і адразу зачынялі за імі дзверы, каб не беглі назад. Палову з коней ужо развезлі на іншыя стайні. 

Па словах відавочцаў, калі пажарныя прыехалі, дах першай стайні ўжо палыхаў. Ратавальнікі вынеслі з будынка кацяня. 

МНС у сваім тэлеграм-канале паведамляе: «Гарыць Т-падобны будынак стайні, паводле актуальнай інфармацыі, усіх коней паспелі вывесці з будынка, інфармацыі аб пацярпелых людзях таксама няма. Працягваецца тушэнне пажару».

Пазней пажар быў лакалізаваны, у 13.30 яго патушылі.