«Генеральная пракуратура» так званай «ЛНР» завяла «крымінальную справу» супраць Пратасевіча і заявіла аб гатоўнасці прадаставіць беларускім праваахоўным органам наяўную інфармацыю і прававую дапамогу ў расследаванні справы ў дачыненні да яго. Там таксама звярнуліся да беларускіх праваахоўных органаў з просьбай даць магчымасць правесці следчыя дзеянні з Пратасевічам.

«Ёсць нюанс: на Данбасе заведзеная крымінальная справа па гэтых персаналіях. Я нагадаў прэзідэнту Пуціну, што заведзеная крымінальная справа, і сказаў, што калі ў іх будуць пытанні да іх — калі ласка да нас, калі ласка, задайце ім пытанні, таму што людзей яны забівалі там, на Данбасе», — сказаў Лукашэнка ў аўторак. Урывак нарады паказала беларускае тэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0