Святлана Ціханоўская і яе дарадца па міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі падчас гутаркі з канцлерам Аўстрыі Себасцянам Курцам

Святлана Ціханоўская і яе дарадца па міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі падчас гутаркі з канцлерам Аўстрыі Себасцянам Курцам

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патэлефанаваў Святлане Ціханоўскай пасля паведамлення аб спробе суіцыду палітзняволенага Сцяпана Латыпава, які паспрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда. Пра гэта паведамляюць міжнародныя СМІ.

Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў беларускіх турмах. Яна заклікала канцлера Аўстрыі Курца дзейнічаць рашуча, каб спыніць катаванні.

«Мы заклікаем Аўстрыю падтрымаць чацвёрты пакет санкцый [Еўрасаюза супраць лукашэнкаўцаў] і разгледзець пяты. І не менш важна цяпер дапамагаць грамадзянскай супольнасці Беларусі», — цытуюць Ціханоўскую СМІ.

Яна таксама падзякавала Курцу, што ён падняў пытанне крызісу Беларусі ў размове з Пуціным пасля сустрэчы з ёй у красавіку.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская прапанавала Аўстрыі ўзяць на сябе ініцыятыву правядзення міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па рашэнні крызісу ў Беларусі. А Курц, у сваю чаргу, запрасіў Ціханоўскую выступіць на Форуме Еўропы ў аўстрыйскім Вахау.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0