Доля растучых сектараў прамысловасці складае 7,4%.
Самы буйны з іх — вытворчасць нафтапрадуктаў. Асноўнай прычынай з'яўляецца рост коштаў на нафту.
Хапае ў спісе і дробных вытворчасцяў, такіх як, напрыклад, выраб валізак. Рост сегменту, як кажуць эканамісты, забяспечыла павелічэнне выпуску скураных папак на 500%.
Вытворчасць мяса і мясапрадуктаў рэзка не зніжалася нават у пік крызісу. Зрэшты, як і вытворчасць касметыкі. Парфума і каместычныя вырабы — лепшыя антыдэпрэсанты, і іх спажыванне ў час агульнай стагнацыі не змяншаецца. А вось росту абутковага сектару дапамагло масавае закрыццё абутковых фабрык у Кітаі.
Сектары-лідэры расійскай эканомікі:
1. Нафтапрадукты
2. Мяса і мясапрадукты
3. Валізкі і сумкі са скуры
4. Абутак
5. Папера і картон
6. Касметыка і парфума
7. Раслінныя і жывёльныя маслы
8. Тытунёвыя вырабы
9. Ядзерныя матэрыялы
10. Кормы для жывёл
11. Тэкстыльныя вырабы
Паводле Ведомости