Трыб’ют Саладуху ад працаўнікоў сцэны (бела)рускай з актыўным удзелам самога юбіляра.

Укладальнікі дыску слухачоў вырашылі не шкадаваць — 15 трэкаў тут. Казачэнка, Сяроў, Мурамаў ды іншыя падзабытыя героі расійскамоўнай песеннай безгустоўнасці сыходзяць слінай.

Гэтую складанку варта прызнаць за найлепшы беларускі трэш‑поп‑дыск.

Тут ёсць усё: непрыхаваны хрып, што шансонам завецца, няўмелы рэп з смешнымі дзявочымі ўсхліпамі, рэстаранныя гітарныя запілы і надумана душараздзіральныя балады. Асабліва ўдала пяецца ў Марыэль пра «царящие зелёные глаза» (а‑а‑а!). Сам Саладуха таксама не дае засумаваць, выводзячы «Каліна‑каліна, цвіла, цвіла» (о‑о‑о!).

Выконваюць песні з рэпертуару 50‑гадовага спевака ў асноўным людзі маладыя, вядомыя з жорсткіх тэле‑ і радыёратацый. Мог бы ўпрыгожыць праект спеў Кулінковіча пра чужую‑мілую, але мікрафон далі толькі сваім. За выняткам нейкай па‑дзіцячаму добрай і наіўнай песенькі пра «Заварожаную фею» ў выкананні нью‑Верасоў і больш‑менш уежнага напеву для тых, каму за трыццаць — «Сотни километров» дуэту Саладуха‑Драздова,

рэй тут вядзе каласальная безгустоўнасць і адсутнасць уяўлення пра сучасную музыку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?