Кафетэрый на першым працягвае працу, але, падобна, не ад «Еўраопта», на цэнніках — ЗАТ «Універсам Цэнтральны».
Сёння там нязвыкла бедны асартымент пірожных, але прадаўцы кажуць, што гэта часова.
Легендарнае пірожнае «Мара» на месцы, торты ўласнай выпечкі таксама будуць прадавацца менавіта на першым паверсе.
Ранейшы магазін сеткі «Дамашні» зачыніўся з-за праблем з даўгамі.