(Паводле Адама Глобуса)


Другі справа - Адам Глобус

Пра гэтыя правілы варта ведаць, але неабавязкова іх выконваць…

1. Рабі творы меншыя за камп’ютарны манітор, бо сэнсу ў большых памерах няма аніякага…

2. Абапірайся на слова…

3. Вер у мастакоўскую зорку і не паддавайся спакусам ніякай іншай веры…

4. Ведай: гісторыя мастацтваў складзена з рэчаў выпадковых, бо якасць твора не гарантуе ягонага захоўвання ў бязлітасным часе…

5. Любі натуру, бо табе не патрэбна ўдасканаленае навукоўцамі заўтра, і святарскія абяцанні лепшага ці горшага жыцця пасля тваёй смерці…

6. Помні: каханне натхняе…

7. Не кажы, што мастак – першая і апошняя вольная прафесія, а ўсе астатнія – рабы; бо не зразумеюць…

8. Не разменьвайся на дробязь, бо талент – грошы…

9. Прадавай халтуру, але не спрабуй халтуру прадаваць за мастацтва, хопіць таго, што прадаеш халтуру…

10. Стварай змястоўныя формы, бо няма формы без зместу, як няма зместу без формы…

P. S.

11. Найвышэйшае з мастацтваў – мастацкія паводзіны.

Адам Глобус. Мастак, літаратар, выдавец. Глобус, які ўжо самым не этнаграфічным псеўданімам узбурыў традыцыю, быў сузаснавальнікам рэвалюцыйнай культурніцкай суполкі «Тутэйшыя». Яшчэ ў 90-ыя зрабіўся каардынатнай постацьцю нон-канфармісцкага культурнага кола. Ён аўтар кнігі урбаністычнай паэзіі «Парк», зборнікаў прозы «Адзінота на стадыёне», «Сьмерць — мужчына», «Дамавікамэрон», «Толькі не гавары маёй маме», «Койданава», «сУчасьнікі».

З апошняга - не так даўно ў Мінску прайшла прэзентацыя новай кнігі Адама Глобуса «Play.By», а разам з ёй яго першая персанальная мастацкая выстава «Магма». На вокладцы вершаванага зборніка Ігара Бабкова «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» з’явілася Глобусава карціна «П’яніца».

Глядзі яшчэ:
10 запаветаў блогера (паводле Марыі Мартысевіч)
10 запаветаў прафесійнага журналіста (паводле Віктара Марціновіча)
10 запаветаў прафесійнага кінасцэнарыста (паводле Андрэя Курэйчыка)

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?