Кошт даляра ў адносінах да еўра будзе павялічвацца, бо ЗША адновяцца пасля рэцэсіі хутчэй, чым Еўропа. Да такіх высноў прыйшло агенцтва Bloomberg са спасылкай на меркаванне аналітыкаў, якія давалі найболей удалыя прагнозы валютных курсаў з пачатку года.

Эксперты Deutsche Bank, Bank of America чакаюць падаражэння даляра на 17% у другім паўгоддзі.

Да 31 снежня 2009 кошт амерыканскай нацыянальнай валюты вырасце на 4% у параўнанні з курсам на 31 снежня 2008 гады, мяркуюць аналітыкі.

Пакуль што ЗША на адзін ці два кварталы апярэджваюць еўразону па тэмпах аднаўлення.

Интерфакс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0