Свет

Ва Украіне з аўкцыёну прадаюць турмы: львоўская пайшла за $13,8 мільёна

На аўкцыёне ў рамках «Вялікага распродажу турмаў» прадалі маёмасць Львоўскай папраўчай калоніі №48. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў міністр юстыцыі краіны Дзяніс Малюська, піша ВВС.

Паводле яго слоў, стартавая цана аб'екта складала 132 мільёны грыўняў, але па выніках таргоў пакупнік пагадзіўся выкласці за яе 377 мільёнаў (каля $13,8 млн).

«Твой твар, калі турмы разыходзяцца як гарачыя піражкі», — напісаў Дзяніс Малюська, прымацаваўшы сваё фота.

Міністр распавёў, што сродкі, атрыманыя з продажу турмаў, размяркуюць па прынцыпе 30 на 70: 30% пералічаць у дзяржбюджэт, а 70% пойдуць на аднаўленне інфраструктуры іншых украінскіх турмаў.

«Замест закінутага і ламанага хламу мы атрымаем новыя турмы, якія адпавядаюць еўрапейскім стандартам і не з'яўляюцца ганьбай для дзяржавы», — заявіў Малюська.

Аб планах пачаць «вялікі распродаж турмаў» у Мінюсце Украіны паведамілі ў мінулым годзе.

На думку міністра, такія аб'екты могуць быць цікавыя пакупнікам перш за ўсё праз вялікія зямельныя ўчасткі з ужо падведзенымі інжынернымі сеткамі.

«Што вырасце на іх месцы — заводы, жылыя комплексы, гандлёва-забаўляльныя комплексы — гэта ўжо не да нас, а да будучых уласнікаў», — заяўляў міністр.

Каментары

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →