Прагноз надвор’я ў Беларусі на 30 чэрвеня — 2 ліпеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 30 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём па Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай абласцях і поўдні Мінскай — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 13—19°C, днём плюс 22—28°C, па поўдні да плюс 30°C.

У Мінску 30 чэрвеня пераменная воблачнасць, уначы кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 15—17°С, днём плюс 24—26°С.

У наступныя двое сутак, 1 і 2 ліпеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.

1 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 11—18°C, днём плюс 22—28°C, па поўдні да плюс 30°C.

У Мінску 1 ліпеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 14—16°С, днём плюс 25—27°С.

2 ліпеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 12—19°C, днём плюс 19—26°C, па поўдні плюс 27—30°C.

БелаПАН

 :)) Фота адсюль

:)) Фота адсюль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0