Фота wikimedia.org

Фота wikimedia.org

З суботы 5 чэрвеня Еўрасаюз афіцыйна закрыў для ўсіх беларускіх самалётаў паветраную прастору і аэрапорты ЕЗ. Падставай для ўвядзення жорсткіх абмежавальных мер стала прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. 

Сікорскі намякнуў на прадузятасць еўрапейцаў.

— Чаму было два лісты? Таму што, калі б мы не зрэагавалі хоць бы на адзін, рэакцыя была б дакладна такая ж. Толькі нас абвінавацілі б у тым, што мы не выконваем патрабаванні авіяцыйнай бяспекі. А гэта было б значна горш. Нас цяпер вінавацяць у тым, што мы прафесійна выконвалі сваю працу. Калі была праверка ICAO (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі), Беларусь атрымала ацэнку 100, — заявіў кіраўнік дэпартамента авіяцыі Мінтранса.

Арцём Сікорскі назваў прынятыя Еўрасаюзам рашэнні «непрафесійнымі», а санкцыі — «рэйдарскім захопам» рынку.

— Ідзе працэс задушвання. На самай справе, насуперак усім міжнародным дакументам, на падставе фэйкавай навіны прымаюцца такія непрафесійныя рашэнні. Гэтыя санкцыі — фактычна рэйдарскі захоп рынку і бізнэсу. Авіякампанія не ўдзельнічала ў гэтых падзеях. Што дыспетчар не павінен быў адрэагаваць па законе? Спецыялісты па авіяцыйнай бяспецы не павінны былі адрэагаваць па законе? У нас цяпер некалькі важных кірункаў працы. Узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі, каб выкрыць фэйкі, — сказаў Сікорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0