22-гадовы кіроўца аўтамабіля таксі «Таёта» ехаў па бульвары Шаўчэнкі да набярэжнай Францыска Скарыны. У нейкі момант кіроўца страціў пільнасць і ўехаў у матацыклы, якія стаялі на мосце. Два матацыклісты ў гэты час афармлялі паміж сабой еўрапратакол, яшчэ трое пад'ехалі, каб дапамагчы.

З-за ўдару матацыкл «Кавасакі» выляцеў з дарогі і ўпаў на пешахода, які быў на тратуары. Гэтага 25-гадовага хлопца, мясцовага жыхара, з траўмамі шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0