Работнікі Apple адмаўляюцца вяртацца ў офісы
Супрацоўнікі Apple апратэстоўваюць новае правілы карпарацыі, якое абавязвае іх з верасня працаваць у офісе не менш за тры дні на тыдзень, піша The Verge.
Раней кіраўнік Apple Цім Кук паведаміў, што з верасня большасці работнікаў будзе прапанавана працаваць з офіса па панядзелках, аўторках і чацвяргах.
У адкрытым лісце супрацоўнікаў карпарацыі да Кука гаворыцца, што вяртанне з дыстанцыйнай працы ўжо прымусіла некаторых з іх напісаць заявы на звальненне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ