Каля 10 000 венграў выйшлі ў суботу на вуліцы Будапешта ў знак пратэсту супраць запланаванага будаўніцтва філіяла кітайскага універсітэта Фудань на велізарным участку закінутай зямлі ў венгерскай сталіцы.

Кошт праекта — 1,5 мільярда еўра, 1,3 мільярда еўра з гэтых грошай паступяць у выглядзе кітайскага крэдыту.

Універсітэт будзе пабудаваны з выкарыстаннем кітайскай рабочай сілы і матэрыялаў.

Мэр Будапешта Гергей Карачонь, які знаходзіцца ў апазіцыі да прэм'ера Віктара Орбана, рашуча выступае супраць універсітэта ў сваім горадзе, і вырашыў патроліць кітайскія ўлады.

Нядаўна мэр венгерскай сталіцы абвясціў аб перайменаванні вуліц вакол участка кітайскага універсітэта ў «Тракт вольнага Ганконга», «Тракт Далай-ламы» і «Тракт уйгурскіх пакутнікаў», каб нагадаць аб парушэнні правоў чалавека ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0