Сярод іншага гаварылася, што газеты незарэгістраваныя і што сярод іх — «Народная воля».

Пра гэта на відэа кажа чалавек, імя якога не называецца.

У сувязі з гэтым галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч напісаў: «Афіцыйна заяўляем, што газета «Народная Воля» друкавалася выключна ў Беларускім доме друку, а пасля таго, як гэта стала немагчыма па незалежных ад нас прычынах, газета абсалютна легальна выдавалася ў маскоўскай друкарні «Прайм-прынт» (горад Даўгапрудны, Маскоўская вобласць). Ні ў якіх іншых прыватных друкарнях «Народная Воля» не выдавалася.

Апошні нумар газеты «Народная Воля» на паперы быў надрукаваны 13 лістапада 2020 года, дастаўлены ў Мінск і ў гэты ж дзень канфіскаваны невядомымі асобамі ў масках. Лёс гэтага накладу па гэты дзень невядомы.

З тых часоў «Народная Воля» выходзіць выключна ў электронным фармаце.

«Народная Воля» — афіцыйна зарэгістраваны сродак масавай інфармацыі.

У сувязі з гэтым просім абвергнуць недакладную інфармацыю, распаўсюджаную на шэрагу рэсурсаў ад асобы прэс-сакратара МУС і ГУБАЗіК МУС, а таксама падхопленую іншымі інтэрнэт-рэсурсамі», — піша Іосіф Сярэдзіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?