Анатоль Глаз — прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў.

«Даверчыя граматы ляжаць і ляжаць. Усе іх прачыталі, але ніхто не хоча браць іх у рукі. І напэўна ляжаць яны застануцца. У Квірынальскі палац прэзідэнту Матарэле іх адпраўляць не спяшаюцца», — піша інфармаваная італьянская газета Corriere della Sera.

Выданне называе Аляксандра Лукашэнку «апошнім тыранам Еўропы», а Анатоля Глаза — яго «верным прэс-сакратаром».

«Такі чалавек, як Глаз, не можа быць акрэдытаваны ў якасці дыпламата», — цытуе выданне чалавека з атачэння Святланы Ціханоўскай, лідара беларускай апазіцыі, да якой цяпер вельмі прыслухоўваюцца ў еўрапейскіх сталіцах.

«З Беларусі без сораму» — так характарызуе Глаза выданне. І прыводзіць шматлікія прыклады яго агрэсіўных і здзеклівых выказванняў на адрас еўрапейскіх краін, а таксама палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі і руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары ўнутры краіны. 

З пытаннем зацвярджэння пасла Беларусі ў Італіі валэндаюцца ўжо пару месяцаў, піша «Кар'ерэ дэля сэра». І гэта можа зацягнуцца далей. Гэта спосаб паказаць беларускаму боку, што Глазу, які ў мінулым двойчы працаваў у Італіі, на гэты раз там не будуць радыя, заключае выданне. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?