Пра гэта самы багаты чалавек свету напісаў у Instagram.

«З пяці гадоў я марыў пра падарожжы ў космас. 20 ліпеня я адпраўлюся ў падарожжа са сваім братам. Найвялікшая прыгода з маім лепшым сябрам», — заявіў Безас.

Кампанія Blue Origin, якая належыць мільярдэру, паведаміла ў сваім твітары, што разам з Безасам і яго братам у космас адправіцца пераможца аўкцыёну, які завершыцца 12 чэрвеня. Рэгістрацыя жадаючых скончыцца 10 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0