Паводле абвінавачвання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце групы «Карнікі» мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх, згодна з лінгівістычнай і псіхалагічнай экспертызамі, «негатыўна ацаніў» і «падахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў» у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў, дзяржаўных служачых і іх сем'яў.
На судзе паведамленні цалкам не зачытваліся, але ў некаторых было параўнанне ўкраінскіх пратэстаў і беларускіх. Частка паведамленняў былі рэпостамі.
Абвінавачаны Бурын на судзе заявіў, што прызнае віну цалкам. Пры гэтым адзначыў, што частку паведамленняў ён не напісаў сам, а толькі пераслаў гатовае. Таксама мужчына выдаліў свае паведамленні з чатаў праз два тыдні: «Зразумеў, што няправільна напісаў», скінуў тэлефон да завадскіх наладаў.
Бурын знаходзіцца пад вартай з восьмага лютага.