У Добрушы затрымалі 22-гадовага хлопца за песню, у якой МУС пабачыла знявагу Лукашэнкі.
«Летам мінулага года малады чалавек напісаў і выканаў песню, тэкст якой змяшчае абразы на адрас Кіраўніка дзяржавы. Трэк быў распаўсюджаны ў сацыяльных сетках і на музычных інтэрнэт-платформах, у выніку чаго атрымаў шырокую агалоску.
Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і прызналі падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў ведамстве.