Зборная Нямеччыны выйграла моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе, разграміўшы ў фінальным матчы ў Мальмё зборную Англію з лікам 4:0.

Вызначыліся Кастра (23‑я хвіліна), Азіл (48), двойчы Вагнер (79, 84).

Моладзевая зборная Нямеччыны выйграла чэмпіянат Еўропы ўпершыню ў гісторыі, паведамляе Спорт‑Экспресс.

***

Кантынентальнае першынство праходзіла ў Швецыі з 15 па 29 чэрвеня, у ім удзельнічалі восем камандаў.

Нямеччына і Англія гулялі ў адной групе на гэтым чэмпіянаце і ў матчы 3‑га туру распісалі нічыю (1:1), якая і вывела дзве зборныя ў паўфінал.

У паўфінале Англія перамагла Швецыю (3:3, 5:4 па пенальці), Нямечынна выйграла ў Італіі – 1:0.

Швецыя і Італія былі супернікамі зборнай Беларусі.

Шведам падапечныя Юрыя Курненіна прайгралі з лікам 1:5, Італіі –1:2, таксама згулялі ўнічыю з Сербіяй (0:0). У групе занялі апошняе 4-е месца, і выніковае сёмае на кантынентальным першынстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?