Фота: darriuss.livejournal.com

Фота: darriuss.livejournal.com

Такое рашэнне мясцовы райвыканкам прыняў яшчэ ў сакавіку. Было вырашана дэмантаваць помнік падчас прац па добраўпарадкаванні горада да двух гэтых святаў і паставіць яго ў скверы ля Дзіцячай школы мастацтваў.

На ўсялякі выпадак раённая газета ўдакладніла, што «перанос у іншае месца зусім не змяншае заслуг правадыра сусветнага пралетарыяту, з імем якога звязана цэлая эпоха ў жыцці былых савецкіх людзей. Гэтая гістарычная, вядомая у свеце асоба будзе па заслугах ўшанаваная. І самому помніка патрэбна рэстаўрацыя».

У выніку вясной помнік перанеслі на новае месца, на што звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына». А на сайце райвыканкама грамадзяне выказалі сваё задавальненне гэтым.

Колькі ўсяго ў Беларусі помнікаў Леніну?

У канцы 1980-х гадоў быў выдадзены «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (у васьмі тамах). На яго старонках была размешчана інфармацыя аб каля 600 помніках у рэспубліцы. Большасць з іх захавалася, але помнікі, размешчаныя на тэрыторыі прадпрыемстваў, за гады незалежнасці актыўна дэмантавалі.

У цяперашні час у базе даных сайта leninstatues.ru маецца інфармацыя пра 421 помнік Ільічу. Амаль усе яны не маюць мастацкай вартасці. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць толькі дзевяць з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0