Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 21 ліпеня ўводзіць дадатковую частату на рэйсах Мінск — Тбілісі — Мінск, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў авіякампаніі.

Колькасць рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі дасягне пяці разоў на тыдзень. Усе рэйсы будуць выконвацца на самалёце «Боінг 737/500».

Павелічэнне частаты палётаў дасць магчымасць пасажырам «Белавія» найбольш эфектыўна планаваць падарожжы не толькі ў сталіцы Грузіі і Беларусі, але таксама перамяшчацца транзітнымі рэйсамі праз аэрапорт Мінск па ўсёй маршрутнай сетцы «Белавія».

Вылет з Мінска па аўторках, серадах, пятніцах, суботах і нядзелях будзе выконваецца ў 23.40 з прыбыццём ў Тбілісі ў 03.35 на наступны дзень.

З Тбілісі самалёт будзе вылятаць па панядзелках, серадах, чацвяргах, суботах і нядзелях у 04.50 з прыбыццем у Мінск у 06.45. Час названы мясцовы.

Вольга Бяляўская, БЕЛТА

Кошт квітка ў абодва бакі ад 260 еўра, паведамляе сайт Белавія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0