Жонка ваўкавыскага прадпрымальніка Алена Аўтуховіч перажыла сур’ёзны нервовы зрыў і цяпер праходзіць курс лячэння. Лячэнне цягнецца ўжо каля чатырох месяцаў.

Пра гэта распавёў Алег Воўчак:

«Жонка пакуль на лячэнні — у яе вельмі цяжкі зрыў. Яна выпісала агульную даверанасць на мяне, я вяду ўсе справы.

Яна проста не ў стане. Плача, перажывае і моліць Бога, каб са здароўем усё было добра».

Дазваніцца да Алены Аўтуховіч немагчыма ўжо з канца зімы. Дачка ваўкавыскага прадпрымальніка вучыцца ў Польшчы. Маці Мікалая жыве ў Ваўкавыску. Жанчыне больш за 70 гадоў.

Галадоўка Мікалая Аўтуховіча, якая цягнецца з 16 красавіка, не толькі з’ядае здароўе самога галадоўшчыка, але цяжка адбілася і на стане самых блізкіх людзей прадпрымальніка.

Адвакат Павел Сапелка зазначыў, што фактычна «ўвесь час Мікалай Аўтуховіч праводзіць у ложку».

Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0