Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

На гэтым тыднi на тэрыторыю Беларусi завiтае атмасферны фронт з боку поўначы Еўропы, таму чакаецца невялiкае знiжэнне тэмпературнага фону ў нашай краiне,
паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Разам з тым, 30 чэрвеня i 1 лiпеня дзённая тэмпература будзе трымацца на ўзроўнi 22—28 градусаў, а па поўднi краiны — плюс 30 i больш.

Пры гэтым у аўторак па поўднi краiны, а ў сераду па паўднёвым захадзе — кароткачасовыя дажджы i навальнiцы.

Невялiкае пахаладанне пачнецца ўжо ў чацвер,

калi ўначы тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 10—18 градусаў, удзень 19—26, у паўднёвых раёнах 27—29 цяпла.

3 лiпеня, пад уплывам вiльготных паветраных мас з боку Балтыйскага мора месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальнiцы.

У ноч на 3 лiпеня тэмпература паветра захаваецца на ўзроўнi 11—18 цяпла,

удзень — 19—26, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях да 28 градусаў.

Няўстойлiвае надвор’е захаваецца 4 i 5 лiпеня. Падзьме халаднаваты паўночна‑заходнi вецер. Месцамi пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў ноч на суботу 10—17, у ноч на нядзелю — ад плюс 5 на поўначы да 15 градусаў на поўднi краiны.

Удзень на выхадныя 17—24,
па паўднёвым захадзе 25—27 градусаў.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0