Калі б Нэа, нязломнаму змагару з рэчаіснасцю і непахіснаму верніку рэлігіі Неіснавання Куляў, собіла пісаць вершы, дык яны б без сумневу нагадвалі апошні зборнік Ігара Бабкова. Калі ўсё (пр)агрэсіўнае чалавецтва, уключаючы літаратурныя колы, аддае перавагу жыццю ў крыху абнезвычаенай медыямі звычайнай Матрыцы, Ігар Бабкоў пагружаецца ў сутонлівую філасофію Зьнікомага, бачыць (бачыць?!) свет, як глабальнае сненне і спяшаецца засведчыць сваё шчасце не быць. Туды, дзе цынамонавай рэчкі Ўсходу точуцца на панурыя багны Альбарутэніі. Калі б Адаму Міцкевічу собіла быць графам Монтэ-Крыста...

Мы даўно сочым за вамі, сп-р Бабкоў. Кшталтуючы дасье са зборніка вершаў «Герой вайны за празрыстасць» (1999), з «Адама Клакоцкага і ягоных ценяў» (2001), раману, які колісь стаўся вяхой у інтэлектуальнай прозе, і які, дарэчы, не так даўна быў выдадзены ў Варшаве па-польску, з ваяўнічых інтэрв’ю ў «Партызане», а таксама з сёлетняга зборніка, мы робім выснову, спадар Бабкоў, што вы саманазваны павадыр безнадзейнга паўстання супроць карпаратыўнасці белліту. Адмаўляеце літаратарам у іх пракаветным праве прачынацца, трымацца адзін за аднаго, слухаць медыйныя галасы...

Голас завоблачнага сцюарда: «А зараз самы час, чытачу, сардэчна запрасіць цябе ў пустэльню рэальнасці: Ігар Бабкоў. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб. Вершы. Мінск: «Логвінаў», 2009, - 116 ст., 300 ас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?