Паводле задумы кожны мусіў знайсці на сваім крэсле картачку палітвязня і як бы разам з гэтым чалавекам, што фізічна не можа прысутнічаць на паказе, паглядзець фільм.

«Я хацеў, каб людзі паглядзелі «Смеласць» разам з беларускімі палітвязнямі, узялі іх партрэты дадому, па мажлівасці селі і напісалі ім ліст. На адваротным баку картачак знаходзіцца гісторыя чалавека, нешта асабістае пра яго і артыкул, па якім яго катуюць. Гэта спакойная акцыя, без слоў — усё па-беларуску», — сказаў Аляксей Палуян.

Гасцямі сённяшняй прэм’еры «Смеласці» сталі Святлана Ціханоўская са сваім штабам і Святлана Алексіевіч. Разам з нямецкай прадзюсаркай Сімонай Баўман і Аляксеем Палуянам Святланы паўдзельнічалі ў панэльнай дыскусіі, дзе абмеркавалі ролю творцы ў аўтарытарнай сістэме.

Фільм распавядае пра трох акцёраў Марыну Якубовіч, Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, якія працавалі ў Свабодным тэатры і заспелі падзеі жніўня мінулага года. На Берлінале «Смеласць» намінуецца на ўзнагароду «Найлепшы дакументальны фільм».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?