Нядаўна ашмянскім выратавальнікам давялося даставаць каня ca склепа закінутай хаты ў вёсцы Агароднікі Ашмянскага раёна.

А 8.30 у Ашмянскім РАНС атрымалі сігнал, што ў склеп адной з хат вёскі праваліўся конь, і адразу выехалі на месца здарэння.

Каб дастаць каня, выратавальнікі мусілі пашырыць праём у падлозе з дапамогай бензарэза, пасля чаго высілкамі шасці чалавек каня выцягнулі на паверхню.

Як паведамілі ў МНС, жывёла належыць СBК «Ашмянскі світанак». Відаць што, конь зайшоў у закінутую хату выпадкова і праваліўся.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0