«Каля двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю знаходзяцца нязначныя групы людзей — на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» каля 40 чалавек і «Даманава» каля 10 чалавек. Яны выказваюць пратэст супраць беларускага рэжыму, паводзяць сябе яны мірна, ніякіх правакацый не ажыццяўляюць і рух транспарту не блакуюць», — адзначыў Дземчанка.

«Намі было арганізавана супрацоўніцтва з супрацоўнікамі паліцыі. На дадзены момант удзельнікі акцыі не ствараюць перашкод для руху, паводзяць сябе яны мірна», — дадаў Дземчанка.

Ён таксама выказаў надзею, што яны не будуць спрабаваць перакрыць рух, паколькі ў такім выпадку супрацоўнікі паліцыі могуць прыцягнуць іх да адказнасці.

Акцыі арганізавала «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне», якое каардынуе Павел Латушка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?