Золата выйгралі расіянкі, а бронза адышла ізраільскім спартсменкам. У камандным першынстве ўлічваюцца вынікі групавога і індывідуальнага турніраў.

Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях заняла 4-е месца ў праграме мнагабор'я з выніковай ацэнкай 86,550 бала. Тройку наймацнейшых склалі каманды Расіі (90,250 бала), Італіі (87,450) і Ізраіля (87,400).

У асабістым мнагабор'і Настасся Салас заняла 5-е месца, а Аліна Гарноська завяршыла кантынентальны форум на 6-м месцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?