Ад 14 чэрвеня да 11 ліпеня грамадзяне, якія ўпершыню атрымаюць першы кампанент вакцыны ад COVID-19, стануць удзельнікамі розыгрышу аўтамабіляў. Раз на тыдзень будуць разыгрывацца пяць машын, напісаў у сваім блогу мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

За апошнія суткі ў Маскве выявілі 7704 новыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Гэта максімальная колькасць за суткі ад пачатку года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0