Юрый Гарулёў — аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.
Інфармацыя пра развітанне з Юрыем Гарулёвым і пахаванне будзе вядомая пазней.