Ён заявіў, што цяпер у міжнародных адносінах «квітнее фэномэн, які можна назваць трыумфам гаваркіх галоў без мазгоў», піша Радыё Свабода.

«Цяпер заходнія гаваркія галовы дагаварыліся да таго, што дзеля дасягненьня імі ж самімі выдуманых мэтаў яны гатовыя дзейнічаць любымі спосабамі і мэтадамі. Ужо не толькі подкуп, фінансаванне, інфармацыйная вайна, шантаж і запалохванне. Ужо тэракты, што было ў Беларусі — восем выпадкаў за шэсць месяцаў мінулага году, гэта і спроба перавароту, гэта і вайна».

Макей казаў, што заходнія палітыкі пад лозунгамі аб дэмакратыі «заахвочваюць галаварэзаў».

Таксама Макей раскрытыкаваў заяву кіраўніка Камітэта па замежных справах Літвы Жыгімантаса Павілёніса пра сумесныя дзеяньні разам з ЗША па пашырэнні NATO на Украіну і Грузію і спрыянні дэмакратычным выбарам у Беларусі. Макей расцэньвае гэта як намер «садзейнічаць дзяржаўнаму перавароту».

«Пігмей-Літва кажа, што «мы будзем працягваць ціснуць на Беларусь, мы будзем працаваць з Украінай, Малдовай і Грузіяй». Яны выстаўляюць сябе ў якасці волатаў, якія хочуць гуляць ледзь не вызначальную ролю ў нашым рэгіёне і, можа быць, нават у міжнароднай палітыцы», — заявіў Макей.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?